Reply to comment

У камітэт «Салідарнасьць» гэтымі днямі завітаюць шмат вернікаў царквы «Новае  жыццё», каб падзяліцца радаснай навінай: справа пра прымусовае высяленне царквы скасаваная.

 
Нагадаем, царква атрымала позву ад судовага выканаўцы Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, у якой прапаноўвалася да 5 снежня вызваліць памяшканне, размешчанае па вуліцы Кавалёва ў Мінску. Уласнік будынка - мясцовае ЖРЭА. Наогул, спробы забраць у вернікаў будынак працягваюцца з 2005 года.


28 лістапада на сходзе рэлігійнай грамады Хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» было прынята рашэнне праводзіць штодзённыя малітвы за захаванне будынка царквы. Штодня а 19.00  адбываліся  спецыяльныя малітоўныя служэнні ў абарону і падтрымку царквы, на якія запрашаліся усе  неабыякавыя людзі, у тым ліку журналісты і праваабаронцы.
 
Падчас чарговага малітоўнага  служэння ў царкву патэлефанавалі з суда і сказалі, што выканаўчая вытворчасць у дачыненні да будынка спынена ў сувязі з заявай ЖРЭА: яны просяць не выконваць рашэнне суда, а спыніць вытворчасць па ім і здаць у архіў.

П
астар царквы Вячаслаў Ганчарэнка і звярнуўся да  прыхаджан з кароткім словам. Ён заклікаў хрысціян жыць так, каб не памяншаць Божай славы ў перамогах ў сваім жыцці.

 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.