Reply to comment

Студэнт БНТУ Сямён Ісаеў пад час дзяржіспыта прачытаў палымяную прамову пра абмежаванасць сыстэмы беларускай адукацыі. Студэнта-бунтара наўпрост выгналі з іспыта, а потым і адлічылі з ўніверсітэта.

 

Гісторыя аднаго пратэста.

Сямён Ісаеў быў звычайным беларускім студэнтам. Хаця не, незвычайным. Намагаючыся авалодаць тэхнічнай прафесіяй (ён навучаўся ў БНТУ), Сямён складаў вершы. Яго захапленне перарасло ў праўдзівую прафесійную дзейнасць. Да заканчэння пятага курса Сямён выступаў на разнастайных пляцоўках Беларусі, Украіны і Расіі. Безумоўна ўражлівы паэт ва ўсіх дэталях бачыў недасканаласць свету. Таму дзе, як ні ва ўласных вершах адлюстраваць гэта?

Недасканалай падалася  Сямёну і сыстэма адукацыі. За гады навучання ён спазнаў розныя вострыя бакі постсавецкай адукацыі.

4 сакавіка 2013 года адбывалася комплексная кантрольная работа па спецыяльнасці “Вентыляцыя і цеплагазазабеспячэнне”. Калі Сямну прапанавалі выступіць, ён так і зрабіў. Аднакш выкладчыкі пачулі зусім ня тое, чаго чакалі.

Крык душы.

Замест гэтага  Сямён, з хваляваннем, пачаў чытаць сваю прамову пра тое, чаму насамрэч навучаюць ва ўніверсітэтах:

“… У звычайнага студэнта ёсць два варыянты вырашэння ўласных праблем, два  варыянта здачы любога іспыта. Першы – гэта хлусня. Гэтак, студэнт робіць усё, каб толькі не вучыцца. Ён будзе ласціцца ў сябры да выдатнікаў, будзе купляць курсавыя і нават дыпломныя праекты, і канешне ж будзе спісваць! З універсітэта гэткі студэнт выйдзе хітруном, крывадушнікам, эгаістам, які паставіць асабістую выгоду вышэй за грамадскі дабрабыт, ён будзе красці ў суседзяў, дзяржавы, і зрэшты скрадзе будучыню сваіх дзяцей.

Але другі студэнт – гэта ня меншае зло. Памятайце пра абыякавых, з маўклівай згоды якіх?.. Дык вось, яны моўчкі вучаць сваі іспыты, ніколі не пярэчаць, баяцца мець уласнае меркаванне датычнае нават уласнага жыцця. Чым больш жорсткім будзе выкладчык, тым лепей яны навучаюцца, толькі будуць ненавідзець яго ў душы, праяўляючы знакі павагі навідавоку. Яны ніколі не скажуць вам у твар тое, што думаюць. Перамалванне костак начальнікам – вось усё, да чаго яны будуць здатны пасля навучання. Паслухмяныя і апасрэдваныя ўсё жыццё будуць працаваць з-за страху преад галечай, у лепшым выпадку памруць выйшаўшы на пенсію. Мне надакучыла выдавацца ці то хітрым, ці то пасрэдным. Я шчыры перад сабой упершыню за 5, а тое і за 16 гадоў і выказваю сваё меркаванне. “Вы ўсе не маеце рацыі!” – крычыць мой нутраны голас, і я рады, што гэтыя словы гучаць галосна…”

Не ацаніўшы намаганні студэнта, выкладчыкі перапынілі аўтара і выдалілі яго з аўдыторыі. Няўважлівасць выкладчыкаў толькі натхніла Ісаева, і ён разаслаў свой пратэст “Я выслаў лісты, куды толькі было магчыма. У першую чаргу ў Міністэрства адукацыі” – распавёў Службе інфармацыі “Еўра Беларусі” Сямён.

Як і мае быць, Сямёна Ісаева за нездадзены іспыт адлічылі. Але гэта не выбіла яго з каляіны, так як у адным з інтарв’ю ён зазначыў, што вызначыўся з прафесіяй:

“Я – будучы інжанер-будаўнік, 5 курс. Але тое ня важна, свой шлях я ўжо абраў…”

Сваім учынкам аўтар намагаўся прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы адукацыі. Але грамадскасць праігнаравала гэтае пасланне. Ахвяра прынесена дарма… Альбо ўсёткі не?

 

  www.ampby.org пры падтрымцы  www.eurobelarus.info

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.