Reply to comment

Пацікавіцца, як працуюць дэпутаты Гродзенскага гарсавету і ці выконваюць яны свае абяцанні перад выбаршчыкамі, вырашылі некалькі грамадскіх актывістаў.

Прадстаўнікі БНФ, АГП, кампаніі “Гавары праўду” і афіцыйна незарэгістраванага “Правага Альянсу” сыходзілі з таго, што Савет дэпутатаў з’яўляецца органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі Гродна, таму  “падсправаздачны грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі горада і адказны перад імі”. Гэтая падсправаздачнасць дэпутатаў і зацікавіла актывістаў.

Дзейнічаць яны пачалі яшчэ ў пачатку кастрычніка.   Кіраўнік Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў распавядае “Твайму стылю”:   - Дэпутат мае абавязак не радзей за два разы ў год даваць справаздачу выбаршчыкам, а як на самой справе? У Гродне – 30 акругаў. Мы сабралі звароты ад выбаршчыкаў з кожнай з іх з патрабаваннямі скласці справаздачы, накіравалі да кожнага дэпутата. Акрамя таго, склалі калектыўны зварот да старшыні гарсавета, з просьбай пракантраляваць, як яго падначаленыя выконваюць свае абавязацельствы.   26 з 30 дэпутатаў звароты праігнаравалі, лісты ў адказ даслалі толькі чацьвёра: прапанавалі прыйсці па справаздачу на прыём.

Старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль Нікіцін у сваю чаргу паведаміў, што кожны з дэпутатаў па сем разоў справаздачыўся перад Саветам.   Гэта прымусіла грамадскіх актывістаў дзейнічаць далей.

Вадзім Саранчукоў: - Звярнуліся з патрабаваннем прадставіць выняткі з пратаколаў сесій Савета дэпутатаў,  каб мы маглі азнаёміцца з тым, як дэпутаты працуюць, і ўсё ж такі прачытаць іх справаздачы. Яшчэ адна задача – папрысутнічаць на чарговай сесіі гарсавета. На снежаньскай сесіі будуць абмяркоўваць бюджэт на наступны год. Гэта важнае для горада пытанне і асабіста я хачу паглядзець, як працуе мой дэпутат.   Калі атрымалі адмову – запісаліся на прыём да старшыні гарсавета А.Нікіціна і 13 лістапада трапілі да яго.   Па словах Вадзіма Саранчукова, пытанняў на гэтай сустрэчы закраналася шмат. Акрамя вышэй пералічаных – пытанне функцыянавання сайта гарсавета, інфармацыя на якім неактуальная і рэдка абнаўляецца, і пытанне дэпутацкага прыёму грамадзян.

Вадзім Саранчукоў: - 16 з 10 дэпутатаў праводзяць прыёмы на сваім працоўным месцы і ў свой працоўны час. А гэта значыць, што выбаршчыкі вымушаныя ехаць у іншы канец горада і ў нязручныя гадзіны, таму большасць трапіць на прыём не можа. На гэты конт тыдзень таму напісалі заяву ў пракуратуру, каб праверылі, ці не парушае гэта заканадаўства.   Старшыня Савета гэта паабяцаў пракантраляваць, паабяцаў узяць пад кантроль працу сайта, а таксама мы атрымалі абяцанне, што трапім на сесію гарсавета.   Дарэчы, такое права мае любы гарадзенец, неабходна толькі напісаць адпаведную заяву на імя Анатоля Нікіціна.   Актывісты маюць толькі адну перасцярогу: сесію могуць абвясціць закрытай, хаця паводле закона зрабіць гэта можна ў абмежаванай колькасці выпадкаў, да якіх абмеркаванне бюджэту не мае дачынення.

Паводле сайту www.t-styl.info

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.