Reply to comment

Сустрэча ладзілася для інфармавання берасцейцаў пра дзейнасць арганізацыі, а таксама Іна Кулей распавяла пра стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага, на якую хутка скончыцца набор на новы навучальны год. Усяго каля 15 чалавек наведалі офіс “Салідарнасці”.

“На ўдзел у праграме навучання прэтэндуюць студэнты і дзеці актывітсаў, якія пацярпелі за ўдзелы у выбарах, пікетах. Мы ведаем, што зараз з універсітэтаў рэдка адлічваюць студэнтаў, бо ведаюць, што гэта добры шанец атрымаць дыплом за мяжой па розных праграмах, у тым ліку і па праграме Каліноўскага”, - распавяла старшыня “Салідарнасці”.

Іна Кулей нагадала, што  камітэт дапамагае не толькі студэнтам, але вядзецца вялікая работа з людзьмі, якія пацярпелі з-за сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці: “Мы дапамагаем выкладчыкам Гародзенскага ўніверсітэту, якія з-за пераследу па палітычных матывах не змаглі далей працягнуць выкладаць, а таксама працуем з людзьмі, якія былі звольненыя і зараз не могуць уладкавацца на новае месца”.

“Вы павінны памятаць, што ў рэпрэсій няма тэрміну даўніны. Калі мы не змаглі дапамагчы адразу, то мы абавязкова зробім гэта пазней. Усю інфармацыю перадавайце Сяргею Вакуленку, які займаецца праблемамі па Брэсцкай вобласці. Усе выпадкі будуць разгледжаныя”, - нагадала прыстуным старшыня “Салідарнасці”.

Пасля сустрэчы Іна Кулей асобна паразмаўляла пра канкрэтныя выпадкі рэпрэсій і адказала на ўсе пытанні.

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.