Reply to comment

Cтаршыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным Іна Кулей распавядае журналісту Радыё Рацыя пра чарговы набор “каліноўцаў” і пра эфектыўнасць праграмы па падтрымцы рэпрэсаваных ў Беларусі студэнтаў сёння.

Іна Кулей: У гэтым годзе ўжо прайшоў набор “каліноўцаў”. Была праваабарончая Рада, на якой разглядаліся больш за 60 кандыдатаў: навучэнцы, якіх выключылі з навучальных устаноў па палітычных матывах, дзеці рэпрэсаваных бацькоў, маладыя людзі, якія пацярпелі… Рада збіралася для таго, каб пацвердзіць статус кандыдата на праграму Каліноўскага. І вось зараз нас вельмі ўразіла, што шмат выключаных студэнтаў – больш за 10 чалавек. Такога не было ўжо некалькі гадоў. Іх выключалі альбо пасля мясцовых выбараў, альбо за актыўную пазіцыю падчас чэмпіянату свету па хакеі… Ужо прайшло сумоўе, але вынікі мы даведаемся напачатку жніўня.

РР: Вы сказалі, што зараз шмат выключаных студэнтаў, хоць беларускія ўлады дасылаюць Еўропе сігналы: краіна імкнецца да чарговай лібералізацыі…

Іна Кулей: Праваабаронцы, натуральна, адсочваюць сітуацыю, але наш камітэт займаецца акадэмічнымі свабодамі ці правам на працу. І ў гэтым плане можна сказаць, што рэпрэсіўная машына працуе бесперапынна. У нейкі перыяд больш актыўна, у нейкі – менш. Пры гэтым такія рэпрэсіі прыхаваныя, асабліва ў рэгіёнах. Запалохваюць і саміх актывістаў і тых, хто знаходзіцца побач. Мы ж ведаем, як звальнялі людзей на мікашэвіцкім “Граніце” альбо ў Гарадзенскім ўніверсітэце, дзе цэлы шэраг выкладчыкаў пазбавіўся працы.

РР: На ваш погляд, наколькі эфектыўна працуе праграма Каліноўскага?

Іна Кулей: Мы лічам, што гэта самая лепшая адукацыйная праграма, якая ёсць. Адзінае, што нас непакоіць, дык гэта само стаўленне беларускіх студэнтаў. Эфектыўнасць праграмы вызначаецца не толькі тым, якія магчымасці могуць мець студэнты, але і як яны іх скарыстаюць. Шанец, які даецца праграмай, – гэта цудоўны падарунак лёсу, і студэнты павінны гэта зразумець. І яшчэ. З восені мы хацелі б заняцца з выпускнікамі праграмы, а іх – больш за 160 чалавек. На жаль, яны расцярушаныя, неінтэграваныя ў грамадства. Гэта адбываецца таму, што людзі збіраюцца з розных рэгіёнаў Беларусі, затым яны размяркоўваюцца па польскіх універсітэтах… Само бюро праграмы не прадугледжвае такіх арганізацыйных мерапрыемстваў, каб яны былі разам. Таму часцей за ўсё “каліноўцы” паміж сабой кантактуюць групамі, а вельмі хочацца, каб праграма была больш эфектыўнай. Хоць я спадзяюся, што хутка ўсе мы пачуем, які рэсурс дае праграма Каліноўскага.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.