Reply to comment

У Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных нацый пададзеная яшчэ адна скарга з нагоды забароны мясцовымі беларускімі ўладамі мірных сходаў.

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Эдуард Нелюбовіч з Гомеля звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай на забарону мясцовымі чыноўнікамі двух мірных сходаў: 10 лістапада 2013 г - пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага, які знаходзіўся ў зняволенні і 21 снежня - вулічнага шэсця ў падтрымку ўкраінскага Майдана, паведамляе рэсурс naviny.by.

Як піша праваабарончы рэсурс gomelspring.org, спачатку актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні, "але беларуская Феміда стала на бок чыноўнікаў". Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі эфектыўнай і даступнай прававой абароны былі вычарпаныя, Эдуард Нелюбовіч прыняў рашэнне аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні.

Актывіст просіць камітэт прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яе правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама рэкамендацыі ААН для ўладаў “аб прывядзенні нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны”.

Праваабаронцы адзначаюць, што паводле скаргаў гомельскіх актывістаў Уладзіміра Сякеркі і Ўладзіміра Кірсанава на забарону мірных сходаў Камітэт ААН па правах чалавека ўжо двойчы прымаў рашэння.

“У абодвух выпадках міжнародныя эксперты не толькі прызналі парушэнне права на мірныя сходы, але і рэкамендавалі ўраду Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства і практыку яго прымянення ў адпаведнасць са сваімі міжнароднымі абавязальніцтвамі”, - гаворыцца ў паведамленні.

Чытаць цалкам:
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.