Reply to comment

Салігорскія прадстаўнікі БХК рыхтуюць пікет да Дня правоў чалавека. У Гомелі ж на Дзень правоў чалавека заяўлена вулічнае шэсце.

Арганізатарам салігорскай акцыі выступіў мясцовы парваабаронца Леанід Мархотка.

“Мы хочам звярнуць увагу грамадскасці на міжнародны Дзень правоў чалавека, а таксама выказаць свой пратэст супраць грубага парушэння ўладамі гэтых правоў ў Рэспубліцы Беларусь", - кажа прадстаўнік БХК.

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, а таксама грамадзянская актывістка Галіна Бялова накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне ў горадзе 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, масавага мерапрыемства ў выглядзе вулічнага шэсця. Мэтай мірнага сходу заяўлена прыцягненне ўвагі жыхароў горада да наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных.

Заяўнікі просяць гарвыканкам даць распараджэнне адпаведным службам па забеспячэнні грамадскага парадку, арганізацыі медыцынскага абслугоўвання, прыборцы тэрыторыі пасля яго правядзення.

У Гомелі, згодна рашэнню гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», заяўнікам пікета, мітынгаў і шэсцяў трэба заплаціць за паслугі хуткай дапамогі і камунальных службаў.

Заяўнікі пікетаў і мітынгаў звычайна сутыкаюцца з замкнёным колам: «хуткая» не згаджаецца абслугоўваць масавыя мерапрыемствы нават пры ўмове аплаты, спасылаючыся то на недахоп карэт хуткай дапамогі, то на тое, што гарвыканкам не даў дазвол на масавае мерапрыемства (хоць выканкам можа жаць дазвол толькі пасля дамовы з «хуткай»).

У Гомельскай вобласці за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўлены прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Абскарджванне такіх рашэнняў у судах плёну не дае.

Паводле ПЦ "Вясна".
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.