Reply to comment
Трынаццаць год таму наўпрост праз пахаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій улады меліся правесці аўтамабільную магістраль – кавалак колавай дарогі, але пад ціскам грамадскасці мусілі саступіць.
Тыя трагічныя і адначасова гераічныя старонкі таго супрацьстаяння (вахта па абароне Курапатаў пачалася з лістапада 2001 года), подласць правакатараў і кранальныя праявы салідарнасці людзей узгадвае абаронца Курапатаў, вязень Плошчы 2010, які нядаўна вызваліўся з калоніі пасля адбыцця пакарання ў адзін год за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду Васіль Парфянкоў.
Грамадзянская вахта па абароне Курапатаў доўжылася да чэрвеня 2002 года. Стойкасць і непахіснасць абаронцаў уражвала. Улады мусілі пайсці на саступкі: было прынятае рашэнне правесці дарогу ў абыход урочышча.
Праз некаторы час выйдзе дакументальная кінастужка Вольгі Мікалайчык з галоўным героем Васілём Парфянковым, дзе актывіст больш разгорнута падзеліцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра Курапаты, украінскі Майдан і беларускую Плошчу.
Паводле novychas.info