Reply to comment

Грамадская актывістка Таццяна Малашчанка атрымала ліст за подпісам намесніка міністра адукацыі Віктара Якжыка, у якім паведамляецца, што Міністэрства адукацыі сумесна з упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама разгледзелі калектыўны зварот бацькоў навучэнцаў гімназіі № 4 г. Баранавічы аб адкрыцці беларускамоўнага класа.

“Высокі дзяржаўны чыноўнік нагадаў, што ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь. Але паколькі, адзначаецца ў лісце намесніка міністра, заснавальнікам гімназіі № 4, з’яўляецца Баранавіцкі гарвыканкам, то Міністэрства адукацыі не мае права змяніць мову навучання і выхавання ў дадзенай установе адукацыі. Атрымліваецца нейкае замкнёнае кола: грамадзяне маюць права вучыцца па-беларуску, але гэтае права залежыць ад жадання і волі дзяржаўных чыноўнікаў”, – перадае словы Таццяны Малашчанкі сайт ПЦ "Вясна".

Яна дадала, што нейкая надзея ўсё ж ёсць, бо Міністэрства адукацыі накіравала ва ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ліст, у якім упраўленню адукацыі сумесна з Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам прапанавана разгледзець пытанне аб магчымасці і мэтазгоднасці адкрыцця ў гімназіі № 4 класа з беларускай мовай навучання з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх бацькоў.


 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.