Reply to comment

За ажыццяўленне дзейнасці без дазволу Мінінфармацыі на рэалізацыю друкаванай прадукцыі на прадпрыемства накладзены штраф у памеры 30 базавых велічынь і канфіскаваны даход за 2014 год у памеры 961 мільён рублёў. Ігар Логвінаў лічыць, што рашэнне экнамічнага суда фактычна азначае банкруцтва.

Адвакат прызнаў, што кнігарня “Логвінаў” сапраўды ажыццяўляла сваю дзейнасць без адмысловага пасведчання на распаўсюд друкаванай прадукцыі. Але ці ёсць тут віна адказчыка? “Мы лічым, што віны няма, паколькі цягам года 6 разоў падаваліся дакументы ў Міністэрства інфармацыі для атрымання дзяржрэгістрацыі на гандаль кнігамі, аднак кожны раз у міністэрстве знаходзіліся розныя нязначныя і неабгрунтаваныя зачэпкі, каб адмовіць у атрыманні гэтага дакумента”, - паведаміў адвакат. Урэшце, зараз адмовы Міністэрства інфармацыі ажскарджваюцца ў Вярхоўным судзе.

Каментуючы судовае рашэнне Ігар Логвінаў зазначыў, што, відаць, “краіне патрэбны гэты мільярд рублёў” і дадаў, што гэтых грошай у яго няма, паколькі гэта не прыбытак, а даход, які быў патрачаны на бягучыя патрэбы прадпрыемства. Фактычна гэта азначае банкроцтва. Ён таксама дадаў, што Мінінфармацыі даўно вядзе з ім вайну як з выдаўцом. 

Пасля суду стала вядома, што частку журналістаў і пісьменнікаў увогуле не прапусцілі ў памяшканне суду, прычым, у грубай форме, маўляў, такое распараджэнне паступіла ад начальнік прэс-службы эканамічнага суда.

Нагадаем, што ў снежні ў кнігарні «Логвінаў» прайшла пазапланавая падатковая праверка. Памяшканне кнігарні апячаталі, праверылі усе дакументы. За выяўленыя парушэнні выставілі штраф — 961 мільён рублёў. Галоўная ж прэтэнзія падатковай — праца без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі на рэалізацыю друкаванай прадукцыі. Гэтае новаўвядзенне з’явілася ў студзені 2014 года.

Паводле ПЦ "Вясна".
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.