Reply to comment

Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі.

Як паведамляе сайт  ПЦ "Вясна", брэсцкія актывісты 16 лютага паспелі распаўсюдзіць 1000 асобнікаў улётак, дзе была змешчана інфармацыя пра лёс Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча і іншых асоб, якіх праваабаронцы і міжнародная супольнасць лічаць палітычнымі зняволенымі.

Актывісты з Бярозы таксама нагадалі палітвязняў. У розных месцах горада з’явіліся ўлёткі з выявай палітзняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з надпісам: “Свабоду палітвязням!”. 

На адным з аўтобусных прыпынкаў цэнтральнай вуліцы Леніна быў вывешаны таксама вялікі плакат з партрэтамі зніклых: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з надпісам: “Мы памятаем!”. Палітыкі Віктар Ганчар і Юры Захаранка, прадпрымальнік Анатоль Красоўскі зніклі ў 1999 годзе, журналіст Дзмітрый Завадскі – у 2000-м. Адказу на пытанне: “Дзе яны і хто вінаваты ў іх знікненнях?” няма да гэтага часу.

 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.