Reply to comment

Праваабаронцы ўгледзелі ў дакуменце парушэнні Канстытуцыі і міжнародных дамоваў.

Беларускі хельсінскі камітэт прыводзіць 7 аргументаў, чаму Дэкрэт варта прызнаць парушаючым Канстытуцыю і міжнародныя дамовы краіны і адмяніць. Сярод парушэнняў - не толькі новая форма прымусовай працы, але і замах на права і абавязак грамадзян выхоўваць дзяцей і клапаціцца аб састарэлых бацьках, сур'ёзныя абмежаванні на абарону персанальных дадзеных і прыватнага жыцця і перавышэнне паўнамоцтваў з боку прэзідэнта.

Аргументаваўшы неканстытуцыйнасць дэкрэта «аб дармаедстве», у сваім звароце ў Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» просіць адмяніць Дэкрэт або накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд для дачы заключэння пра адпаведнасць гэтага акта Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным нашай краінай.


Нагадаем, што Дэкрэт Прэзідэнта №3 ад 2 красавіка 2015 г. «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (вядомы ў публічнай прасторы як «дэкрэт аб дармаедстве»), усталёўвае, што грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў краіне, у выпадку іх няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзелу ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у падатковым перыядзе прызнаюцца плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.