Reply to comment

Лячэбна-працоўны прафілакторый – апошні шанец на выратаванне, альбо зневажаючы члавека перажытак “саўка”? У Беларусі такіх установаў шэсць. На постсавецкай прасторы яны захаваліся толькі ў нас, у Туркменістане і ў Прыднястроўі. Мы паразмаўлялі пра сістэму ЛПП з Віталём Куплевічам, які ў 2013 годзе там знаходзіўся.

– Як Вы трапілі ў ЛПП?

– Супраць мяне была сфабрыкаванае медычнае заключэнне, што я з’яўляюся алкаголікам другой ступені. Паказальнае, што медычны дакумент падпісвае лекар на падставе трох пратаколаў, складзеных міліцыянтамі за парушэнне грамадскага парадку. Можаце ўявіць, наколькі такое заключэнне кампетэнтнае? Такіх дакументаў яўна не дастаткова для кваліфікаванага заключэння.

Мяне спачатку на тры дні памясцілі ў ізалятар, а потым адвезлі ў Наваградскі лячэбна-працоўны прафілакторый на карантын. Наваградскі ЛПП у рэальнасці больш падобны на зону, а не лячэбную ўстанову. Абурае, што туды змяшчаюцца асобы, якія не здзейснілі ніякага крымінальнага злачынства.

У ЛПП па маіх назіраннях нямала выпадковых людзей, якія туды трапілі з прычыны недасканаласці заканадаўства.

– Распавядзіце пра свае ўражанні ад гэтай установы больш падрабязна

– Дэ-факта, гэта пазбаўленне волі і сур’ёзнае абмежаванне ў іншых правах. У чалавека адбіраюць дакументы, сродкі сувязі, адбіраюць ноўтбук. Дэ-факта, пацыент знаходзіцца год за калючым дротам, ёсць будкі (так званыя “шпакоўні”), у якіх дзяжураць надзірацелі. Адрозненне ад зоны, што ў іх замест аўтаматаў кійкі, якімі яны могуць ударыць пацыентаў.

Ніякага медычнага лячэння, пакуль я быў у Наваградскім ЛПП (з 1 лютага 2013 па 1 лютага 2014 года) не праводзілася. Гэта і не дзіўна, бо эфектыўнай медыкаментознай методыкі лячэння ад алкагалізму не існуе. Алкагалізм першай ступені яшчэ больш-менш падлягае лячэнню, асабліва, калі яго небяспеку ўсведамляе сам захварэўшы. У іншых ступенях шансы на выздараўленне рэзка падаюць. Тыя , хто распрацуюць надзейныя лекі ад алкагалізму, атрымаюць Нобелеўскую прэмію.

Адным з галоўных кірункаў ЛПП з’яўляецца ўсеагульная працатэрапія. Але ж парадокс у тым, што алкаголікі 2-й і асабліва 3-й ступені практычна не здольныя эфектыўна працаваць. Больш за тое, за імі патрэбны пільны кантроль, каб яны незнарок не нанеслі ўрон свайму здароўю ці абсталяванню.

Пацыенты ЛПП гэта фактычна вязні, якія выконваюць рабскую працу (атрымліваюць каля 200 тысяч у месяц). Менавіта таму ёсць небяспека выкарыстання ЛПП як інструмента рэпрэсій супраць дэмакратычных актывістаў. Бо запхнуць туды няўгоднага чалавека досыць лёгка.

ЛПП - гэта ўстанова абсалютна таталітарная і каланіяльная. Гэтая сістэма была створана ў СССР у часы Хрушчова і захавалася толькі ў нас, у Туркменістане і непрызнаным Прыднястроўі.

– Паводле статыстыкі, 15% пацыентаў усё ж вылечваецца. Нейкая карысць ад ЛПП ёсць?

– Я размаўляў з вялікай колькасцю насельнікаў ЛПП, алкаголікаў, якія рэальна хворыя. Яны кажуць, ёсць пэўная стадыя, калі цягу ўжыць алкагольны напой пераадолець немагчыма. Бо алкаголь надзейна займае месца ў метабалізме. Спірт паступова і незваротна разбурае арганізм. Жанчыны співаюцца звычайна хутчэй за жанчын. Шмат залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў арганізма.

– Усё ж ЛПП абмяжоўвае доступ да алкаголю…

– Так, адзін сядзелец з Берасцейшчыны мне казаў, што за час знаходжання ў ЛПП, ён працверазеў і зразумеў у якую багну скатваўся і выйшаў адсюль з намерам не піць. Дай Бог, каб у яго атрымалася. Кардынальна змяніць лад жыцця, асяродак няпроста. Няма гарантыі, што пабачыўшы зноў сваё беспрасветнае вясковае жыццё, сустрэўшыся са сваімі старымі “сябрамі”, ён не сарвецца.

Узровень медычнай дапамогі ў ЛПП, якім я быў пакідае жадаць лепшага. Могуць даць таблетку цытрамона, анальгіна. У сур’ёзных выпадках выклікаюць “хуткую дапамогу” з Наваградка. Быў выпадак, калі не была аказана своечасовая дапамога чалавеку, і ён памёр.

ЛПП мала чым адрозніваецца ад калоніі агульнага рэжыму. Толькі можна больш вольна перамяшчацца па зоне і абавязкова кожны дзень працаваць.

– Чаму людзі на вашу думку співаюцца?

– Вялікую ролю адыгрывае кепская сацыяльная сітуацыя. Прычынаў дзесяткі. Пра іх размаўляць можна гадзінамі. Калі чалавек не адчувае сабе прадстаўніком вялікага народа, народа з багатай культурай, яму цяжэй пераадольваць выпрабаванні лёсу. Адмова ад сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, ад сваіх каранёў, немагчымасць самарэалізавацца робіць чалавека слабым перад спакусамі.

– Як на вашу думку можна эфектыўна змагацца з алкагалізмам?

– Пазбавіць алкаголіка свабоды і прымусіць працаваць – гэта вельмі прымітыўны падыход.
Павінна быць эфектыўная сістэма прадухілення, прафілактыкі алкагалізму.
Тых, хто ўжо захварэў і прайшоў рэабілітацыю трэба пастаянна да канца жыцця апекаваць праз спецыяльна створаныя структуры.

Адзін пацыент са Столінскага раёну трапіў у ЛПП на трэцяй ступені. Ён цалкам страціў інтэлект. Дзе было грамадства, куды глядзелі яго сваякі, суседзі, спецыяльныя службы столькі год, пакуль ён ціха співаўся? Працаваў у нейкім кароўніку, у нейкім калгасе…

ЛПП трэба абавязкова скасаваць. Гэта проста супярэчыць сучасным цывілізацыйным каштоўнасцям. Сістэму трэба рэфармаваць, распрацоўваць іншае заканадаўства, практыкаваць дыферэнцаваны падыход да лекавання алкаголікаў, у залежнасці ад стадый алкагалізму. Алкаголікі 3-й стадыі фактычна інваліды, якім патрэбнае апекаванне рэшту жыцця.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.