Reply to comment
Юрыст Павал Сапелка лічыць, што адзіным інструментам вызвалення палітыка да заканчэння тэрміну пакарання можа быць акт памілавання без выканання якіх-небудзь папярэдніх умоў або фармальнасцей.
Згодна з меркаваннем юрыста Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якое размешчана на сайце palitviazni.info, па амністыі палітвязень Мікалай Статкевіч вызвалены быць не можа. Аднак і сцверджанне аб тым, што Статкевіч павінен напісаць прашэнне, каб Лукашэнка мог яго вызваліць – неправільнае, бо згодна з існуючым заканадаўствам, і без прашэння Мікалай Статкевіч можа быць не толькі вызвалены, але і вернуты ў палітычнае жыццё:
Памілаванне ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; на падставе акта памілавання асоба, асуджаная за злачынства, можа быць цалкам або часткова вызваленая ад пакарання, альбо вызваленая ад пакарання ўмоўна, альбо такой асобе неадбытая частка пакарання можа быць заменена больш мяккім пакараннем, альбо яму можа быць знятая судзімасць. Паколькі ў норме Крымінальнага кодэкса няма адпаведнага ўказання або дасылкі на парадак, устаноўлены іншым нарматыўным актам, памілаванне можа быць ажыццёўлена без выканання якіх-небудзь папярэдніх умоў або фармальнасцей ў выглядзе просьбы зняволенага, прызнання ім віны, раскаяння ў зробленым і да т.п.
Зняцце судзімасці актам памілавання можа ліквідаваць перашкоды да ўдзелу ў палітычнай дзейнасці, у тым ліку - у выбарах.