Reply to comment

Грамадскі актывіст Юры Рубцоу намераны і далей абскарджваць прысуд у два гады зняволення, які вынес яму Пружанскі раённы суд за адмову ад адбыцця «хіміі». 24 ліпеня Брэсцкі абласны суд касацыйную скаргу Юрыя Рубцова не задаволіў, і такім чынам прысуд адносна Рубцова ўступіў у сілу.

«Муж пракамэнтаваў гэтак, што іншага і не чакаў, але не збіраецца скарацца і будзе падаваць скаргу далей, у Вярхоўны Суд. Ён па-ранейшаму не прызнае сябе вінаватым», – паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода жонка актывіста Ядвіга Рубцова.

Жанчына спаслалася на зьвесткі ад адваката, якая 24 ліпеня наведала Юрыя Рубцова ў баранавіцкім следчым ізалятары.

У пачатку ліпеня ад адваката было вядома, што Рубцоў трымае галадоўку пратэсту. Ці працягваецца галадоўка? Паводле звестак Ядвігі Рубцовай, яе муж галадоўку спыніў больш за тыдзень таму. «Адвакат сказала, што выглядае нармальна, на стан здароўя ня скардзіцца. А што да ўмоў утрымання, дык ужо рыхтуецца да іншага месца», – паведаміла жонка актывіста.

Куды накіруюць Юрыя Рубцова для адбыцця пакарання, пакуль невядома. «Хацелася б, каб куды бліжэй да Гомеля, але сумняваюся. Калі яго накіроўвалі на "хімію", дык мы прасілі накіраваць бліжэй да дому, але атрымалася як мага далей. Але ўсё роўна напішу заяву», – сказала Ядвіга Рубцова.


Актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў быў пакараны 1,5 гадамі «хіміі» за тое, што назваў падонкам суддзю Савецкага раённага суду Мінску Кірыла Палулеха, які судзіў яго пасля Чарнобыльскага шэсця ў паўраздзетым выглядзе. (Міліцыянты перад судовым паседжаннем сарвалі з яго майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь».) На «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Юры Рубцоў адмовіўся выйсці на працу з нізкім заробкам. За адмову выходзіць на працу адміністрацыя спецкамендатуры ў Купліне завяла на актывіста крымінальную справу паводле артыкулу аб ухіленні ад адбыцця пакарання. Суд Пружанскага раёну прызнаў Юрыя Рубцова вінаватым па гэтым артыкуле.

«Міжнародная амністыя» прызнала Юрыя Рубцова палітвязнем. Беларуская апазіцыя і праваабаронцы патрабуюць тэрміновага вызвалення Юрыя Рубцова, як і вызвалення іншых палітвязняў.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.