Reply to comment

За дыскрымінацыю беларускамоўнага кіроўцы пракуратура Салігорскага раёну супрацоўнікаў ДАІ караць не збіраецца.

Пракуратура вывучыла скаргу мясцовага аўтааматара Аляксандра Малочкі па пытанні адмовы супрацоўнікаў ДАІ мець з ім афіцыйныя зносіны на беларускай мове і адмовы складаць пратакол па-беларуску, паведамляе ПЦ "Вясна".

У частцы адмовы супрацоўнікам ДАІ весці размову з салігорцам на беларускай мове яго зварот быў перанакіраваны пракуратурай у Салігорскі РАУС. Пытанне ж адмовы супрацоўнікаў ДАІ ад складання пратакола па-беларуску пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей наогул пакінуў без рязгляду, бо справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні Аляксандра Малочкі выявілася ўжо нібыта спыненай.

Сам спадар Малочка з гэткай пазіцыяй пракуратуры катэгарчна не пагаджаецца:

"Па меркаванні пракуратуры атрымліваецца, што аніякай справы ўжо і няма. Аднак пасведчанне кіроўцы ў ДАІ мне не вяртаюць і ўсё яшчэ складаюць новы пратакол. Па-другое, у пракуратуры я абскарджваў не факт прад’яўленых мне абвінавачванняў, а адмову зрабіць дакумент на беларускай мове. Нават калі справа аб маім адміністрацыйным правапарушэнні і спынена, гэта аніяк не адмяняе факту парушэння даішнікамі маіх моўных правоў, бо адміністрацыйны працэс яны вялі не па-беларуску. Ну а частковае адфутбольванне маёй скаргі ў РАУС, фактычна назад самім жа даішнікам, як мінімум падобнае на жаданне скінуць з сябе адказнасць за вырашэнне пытання па сутнасці. Па вялікім рахунку, пракуратура проста не хоча сварыцца з ДАІ", –кажа Аляксандр Малочка.

Па словах салігорца, ён яшчэ спадзяецца на адэкватную рэакцыю кіраўніцтва ДАІ на ўзнікулю сітуацыю, але гатовы да абароны сваіх моўных равоў і ў судзе.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.