Reply to comment
Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі БХД атрымалі адмову на заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету ў абарону беларускіх палітвязняў.
Днямі слонімскі грамадскі актывіст Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага, які паведаміў, што адмова ў правядзенні масавага мерапрыемства, запланаванага на 23 жніўня ў гарадскім парку па вуліцы Опернай г.Слоніма, абумоўлена тым, што накіраваныя ў выканкам дакументы не адпавядаюць артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Пра гэта паведамляе на сваім сайце ПЦ "Вясна".
Як звычайна, чыноўнік не палічыў патрэбным канкрэтызаваць, што на, яго думку, не адпавядае заканадаўству. Між тым, Слонімскі райвыканкам паслядоўна не дазваляе праводзіць у Слоніме ніякія мітынгі і пікеты апошнія 15 гадоў.