Reply to comment

Палітык будзе абавязаны з’яўляцца ў міліцыю па першым выкліку і не пакідаць сталае месца жыхарства больш, чым на 30 дзён.

Яе паведамляе сам Мікола Статкевіч, у выпадку, калі ў яго "назбіраецца" тры адміністоацыйных правапарушэнні цягам года, то прафілактычны нагляд будзе зменены на прэвентыўны. Тады ён не толькі не зможа некуды ездзіць па-за межы Мінска, але і павінен будзе знаходзіцца дома з 20 да 8 раніцы.

Апроч таго, наяўнасць прафілактычнага нагляду азначае, што судзімасць у Статкевіча застаецца непагашанай. І ён не мае права балатавацца кандыдатам на любых выбарах.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Статкевіча адзінага з усіх вызваленых 22 жніўня палітвязняў у даведцы аб вызваленні стаіць пазнака “Падпадае пад нагляд”.

Сайт spring96.org нагадвае, што Мікола Статкевіч быў памілаваны кіраўніком краіны разам з яшчэ пяццю палітвязнямі ў суботу 22 жніўня. За кратамі ён правёў 4 гады і 8 месяцаў.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.