Reply to comment

Пікетаванне, нягледзячы на адсутнасць дазволу, адбылося 24 верасня ў Мінску, на плошчы Свабоды. Удзел у ім прынялі больш за 15 актывістаў грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з розных рэгіёнаў краіны.

Як паведамляе "Новы Час", мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства і дзяржавы да праблемы адпісак на звароты грамадзянаў у органы суду і пракуратуры, а таксама на бяздзейнасць кіраўніка дзяржавы па абароне канстытуцыйных правоў грамадзянаў. У пікетаванні ўдзельнічалі пенсіянеры, у тым ліку па інваліднасці. Грамадзяне трымалі ў руках Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і расцяжкі наступнага зместу: «У Канстытуцыі правы і свабоды на паперы, а нам яны патрэбныя ў жыцці!», «Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам адпісак» і «Патрабуем ад чынавенства выканання Канстытуцыі краіны!»

Для таго, каб вырашыць праблему адпісак, якой грамадскія актывісты займаюцца з 2007 года, яны выкарыстоўваюць усе мажлівасці, дадзеныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гаворка ідзе пра калектыўныя звароты, спробы сустрэцца з службовымі асобамі пад час іх асабістых прыёмаў, а таксама пра пікетаванне, у тым ліку несанкцыянаванае, за што грамадскія актывісты былі затрыманыя, асуджаныя і аштрафаваныя.

Дарэчы, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка не задаволіў гэтую заяву пенсіянераў. Прычым сваю адмову Карпенка матываваў, у тым ліку, і тым, што ў час і на месцы, запланаваным 24 верасня пенсіянерамі для правядзення пікетавання, будуць праводзіцца масавыя перадвыбарчыя агітацыйныя мерапрыемствы кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Аднак нічога падобнага на плошчы Свабоды пад час пікету грамадзянаў не назіралася.

У каментары «НЧ» актывіст ініцыятывы, юрыстка Тамара Сяргей заявіла, што для вырашэння праблемы адпісак грамадзяне будуць намагацца сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Касінцом, а калі ён не прыме — дык з Аляксандрам Лукашэнкам. «Бо апроч яго ні адзін вышэйшы чыноўнік у Беларусі не здольны прыняць самастойнае рашэнне па такому важнаму для грамадства і дзяржавы пытанню, як праблема адпісак», — сказала юрыстка.

Трэба адзначыць, што за акцыяй наглядала шмат людзей ў цывільным, якія вялі відэазапіс пікетавання.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.