Reply to comment

Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Мікалай Статкевіч 30 верасня аштрафаваны судом Цэнтральнага раёна Мінска на 50 базавых велічыняў (9 млн рублёў) за другую «сустрэчу з выбарцамі», што прайшла 23 верасня на плошчы Свабоды ў Мінску.

Наша Ніва нагадвае, што за сустрэчу з выбарцамі, якая прайшла каля ГУМа 10 верасня Статкевіч атрымаў штраф у 7,2 млн рублёў.

Наколькі ва ўладаў хопіць вытрымкі трываць перадвыбарчы "разгул дэмакратыі" невядома. Анатоль Лябедзька, якога судзілі за гэты сход, у іншым кабінеце, пракаментаваў так: «Пасля 4 кастрычніка будуць усіх закрываць».

Сам Анатоль Лябедзька атрымаў два штрафы: за пікет 16 верасня — 5,4 млн рублёў, за акцыю 23 верасня — 1,8 млн. Уладзімір Някляеў атрымаў 3,6 млн рублёў штрафу.


 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.