Reply to comment

1 кастрычніка, у Слоніме міліцыя арыштавала маладафронтаўца Змітра Юшкевіча. Яму нібыта прысудзілі 30 сутак арышту не прад’явіўшы ніякага абвінавачвання.

На наступны дзень маладафронтаўца Змітра Юшкевіча са Слонімскага РАУС адправілі ў Мінск. Пра гэта “Гарадзенскай вясне”  паведаміла яго маці Ірына Юшкевіч. Па словах жанчыны, Зміцер пастаянна знаходзіўся ў Слоніме і рэдка бываў у Мінску. “Не разумею, за што яго пасадзілі і чаму павезлі ў Мінск?” – са слязамі на вачах пытаецца маці.

Выглядае на тое, што ўлады вярнуліся да ганебнай практыкі прэвентыўнага затрымання (нагадаем, перад папярэднімі выбарамі 2010 года арыштавалі Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава). Можна меркаваць, што актывіста Змітра Юшкевіча ізалююць прэвентыўна перад значнымі грамадска-палітычнымі мерапрыемствамі: народны сход супраць расійскіх ваенных базаў 4 кастрычніка і ўласна дзень выбараў 11 кастрычніка.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.