Reply to comment

На знак салідарнасці з жыхарамі Станчыкаў за правядзенне грамадскага абмеркавання будаўніцтва праваслаўнай царквы пад звароты да розных уладных структураў былі сабраныя дзясяткі подпісаў жыхароў іншых вёсак Глубоччыны. У інтэрнэце адпаведную электронную петыцыю падтрымалі больш за 17 тысяч чалавек.

Справа ў тым, што раённыя чыноўнікі далі дазвол на маштабнае будаўніцтва на беразе ўнікальнага возера Балдук без правядзення грамадскіх слуханняў па гэтым пытанні

Людзі абураныя тым, што з імі не параіліся па гэтым пытанні. Хтосьці не хоча размяшчэння побач са сваімі сядзібамі новай царквы і праваслаўнага лагера, хтосьці – устурбаваны лёсам унікальнага па чысціні возера Балдук, берагі якога, дарэчы з'яўляюцца гідралагічным заказнікам. Усялякая гаспадарчая дзейнасць вакол возера пагражае яго чысціні. Людзі грамадою спрабуюць спыніць будаўніцтва царквы і іншых культавых пабудоў і хочуць правядзення грамадскага абмеркавання па гэтым пытанні.

Адбылося тры судовых паседжання па гэтай справе ў судзе Глубокскага раёна. Рашэнне раённага суда будзе абвешчана 27 лістапада а 10-й гадзіне. Больш інфармацыі па гэтай справе на сайце газеты "Новы Час".


 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.