Reply to comment

Суддзя Савецкага раённага суда спыніла адміністрацыйны працэс у дачыненні да фрылансера з-за неахайна складзенага пратакола. 

Як паведамляе Радыё Рацыя, для журналісткі Ларысы Шчыраковай, якая цягам гэтага года некалькі разоў прыцягвалася да адказнасці за незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі, такі фінал стаўся нечаканасцю:

– Магчыма гэта вельмі сумленная суддзя. Я магу толькі гадаць. Яна сказала, што ёсць праблемы ў пратаколе. Такія прэцэдэнты ўжо былі, калі пратаколы складаліся неахайна, але ў такім выпадку людзей не вызвалялі ад адміністрацыйнай адказнасці, а проста даводзілі да ладу пратаколы. І такім чынам адміністрацыйны працэс аднаўляўся, а людзей каралі па палітычных матывах.

Юрыст „Беларускай асацыяцыі журналістаў” Леанід Судаленка не верыць у самастойнасць рашэнняў суддзі. Але праваабаронца гатовы „зняць капялюш” перад суддзёй Аленай Шайн, калі ў бліжэйшыя 10 дзён працэс не адновіцца зноў:

– Трэба паглядзець як будзе далей. Калі, напрыклад, на гэтым спыніцца пераслед фрылансераў, то мы скажам, што нарэшце беларускі ўрад адумаўся. Калі цягам некалькіх дзён пракурор прынясе пратэст на пастанову гэтай суддзі, як ужо бывала не раз, то тады я здыму капялюш перад гэтай маладой дзяўчынай-суддзёй. І скажу, што яна паступіла па законе, але сістэма ўсё роўна яе зламала.

Ларыса Шчыракова сёлета стала першай журналісткай, якую аштрафавалі на 22 базавых велічыні за сацыяльны матэрыял пра жыццё сіраты з Гомельскага раёна. Але абсалютным рэкардсменам па колькасці штрафаў з’яўляецца яе калега Кастусь Жукоўскі, які вінны дзяржаве больш за 45 мільёнаў беларускіх рублёў.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.