Reply to comment

Выпускніца біялягічнага факультэту ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані па спэцыяльнасьці «Малекулярная біялёгія» Тацяна Кебікава перад тым як трапіць у Польшчу 4 гады правучылася на біяфаку БДУ. Пасьля Плошчы яна вымушана была працягнуць навучанне за мяжой па праграме імя Кастуся Каліноўскага.

Таццяна распавяла Радыё Свабода пра сваё навучанне ў Польшчы:

«Хоць мне і заставалася вучыцца толькі адзін год, у Польшчы я яшчэ раз пайшла на 4 курс — бо за год напісаць магістэрскую працу проста б не пасьпела.

Нідзе замежны дыплём не паўставаў як праблема. Наадварот — гэта было плюсам, працадаўцы нават чакалі ад мяне большага, чым ад супрацоўнікаў з аналягічным беларускім дакумэнтам. Дыплём, атрыманы ў Польшчы, досыць проста прызнаюць у Беларусі. Пасьля заканчэньня вучобы ў мяне былі складаныя пошукі працы тут, у Беларусі. Я зьмяніла шмат месцаў працы. Але нідзе замежны дыплём не паўставаў як праблема. Наадварот — гэта было плюсам, працадаўцы нават чакалі ад мяне большага, чым ад супрацоўнікаў з аналягічным беларускім дакумэнтам. Напрыклад, чакалі ад мяне валоданьня кантактамі з палякамі».

Тацяна адзначае: па спэцыяльнасьці ў Беларусі яна працаваць не магла таму, што адбыліся зьмены ў законе і спэцыялістам без мэдычнай адукацыі забаранілі працаваць у сфэры мэдыцыны:

«Праблема ў тым, што гадоў дзесяць таму ў Беларусі забаранілі адмыслоўцам зь біялягічнай адукацыяй працаваць у мэдыцынскіх установах. А раней вельмі шмат выпускнікоў спэцыяльнасьці „Малекулярная біялёгія“ ішлі працаваць у лябараторную дыягностыку. Цяпер можна ўладкавацца толькі ва ўстановы, зьвязаныя з рэпрадуктыўнай мэдыцынай ці высьвятленьнем бацькоўства».

Такім чынам, дзяўчына працавала ў аддзеле сэлекцыі пры Акадэміі навук, у аддзеле біятэхналёгіяў лябараторыі «Інвітра», выкладала ў Мазырскім унівэрсытэце. Цяпер працуе ў грамадзкім сэктары.

Пра немагчымасьць уладкавацца на працу ў Беларусі дзяўчына кажа, што праблема гэтая ўнівэрсальная і тычыцца ня толькі выпускнікоў з польскімі дыплёмамі.

«Мне здаецца, што гуманітарыям у Беларусі ўвогуле цяжка — даводзіцца ці то перавучвацца, ці то ісьці ў няўрадавыя арганізацыі. А працы, зьвязанай з гуманітарным кірункам, у Беларусі няшмат».

Наконт таго, што некаторыя каліноўцы кінулі вучобу і вярнуліся ў Беларусь, Тацяна кажа, што той, хто хацеў давучыцца ў Польшчы, мог гэта зрабіць.

«У Польшчы, у параўнаньні зь Беларусьсю, вельмі дэмакратычнае стаўленьне да студэнта — таму вучыцца значна прасьцей. Там няма праблемаў, калі ты ня можаш прыйсьці на іспыт — яго заўсёды можна перанесьці, неяк дамовіцца, можна здаваць некалькі разоў. Таму пры жаданьні вучыцца ніякіх праблемаў не было. Больш за тое, шмат хто зь беларусаў атрымаў нават не адзін дыплём.

Іншага стаўленьня з-за таго, што мы замежнікі, не было. Такія самыя патрабаваньні, як і да польскіх студэнтаў. А што да матэрыялу, то выкладаўся ён вельмі добра. Я так скажу. У БДУ вельмі высокі ўзровень, але студэнты вучаць шмат інфармацыі даведачнага характару. У Польшчы іншы падыход — там акцэнт на практыку. Кожны студэнт замацаваны за пэўным выкладчыкам, зь якім ён у пары працуе над досьледамі, набываючы такім чынам досьвед».


Нагадаем, 30 сакавіка навучальная праграма імя Кастуся Каліноўскага адзначае 10-годзьдзе. З гэтай нагоды ў Варшаве адбываецца сустрэча выпускнікоў зь яе кіраўніцтвам, а таксама зь міністрам адукацыі Польшчы.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.