Reply to comment
Адлічаны з ВНУ студэнт Глеб Вайкуль распавядае, як яго хацелі забраць у войска, а таксама пра тое, як адрозніць палітычны прызыў ад звычайнага.
Палітычны прызыў выдае сабе звышпільнай увагай спецыяльных службаў да маладзёна. Рэсурсы, накіраваныя на тое, каб знайсці прызыўніка і адправіць яго ў вайсковую частку куды падалей, несувымерныя той карысці, якую ён здольны прынесці дзяржаве, адслужыўшы ў войску.
На думку глеба, палітычны прызыў пераследуе насамрэч дзве мэты: нейтралізаваць актыўных маладзёнаў і запалохаць іншых студэнтаў.