Reply to comment

Пра тое, колькі людзей вяртаюцца ў Беларусь пасля Праграмы Каліноўскага і што тут робяць, распавядае журналістцы Белсата старшыня Камітэту «Салідарнасць» Іна Кулей.

Журналістка Настасся Храловіч: Чаму Праграма Каліноўскага змяніла свае патрабаванні?

Іна Кулей: Праграма існавала 10 гадоў, і тое, што яе прайшлі больш за 900 чалавек, – гэта праўда. Але не ўсе былі адлічанымі: сярод удзельнікаў былі таксама дзеці рэпрэсаваных семʼях – яны таксама мелі магчымасць скарыстацца праграмай. 900 – гэта не толькі тыя, што скончылі, але і тыя, хто яшчэ вучыцца.

Праграма існавала ў нязменным выглядзе да 2016 году. Але [для зменаў] ёсць абʼектыўныя прычыны: менш рэпрэсіяў (хаця яны ўсцяж ёсць, мы іх фіксуем), іншыя выклікі і патрэбы грамадства. Таму польскім урадам было прынятае рашэнне трансфармаваць праграму. Цяпер яна будзе выглядаць як праграма стажыровак для тых, хто ўжо мае вышэйшую адукацыю.

А колькі чалавек вяртаюцца пасля праграмы ў Беларусь і чым яны займаюцца?

Мы не вялі адмысловага сацыялагічнага даследавання, але праводзілі апытанне – ведаем цяпер, што каля 70 % людзей, якія скончылі праграму, вяртаюцца ў Беларусь або працуюць для Беларусі.

Чым канкрэтна займаюцца каліноўцы?

Канешне, уладкавацца ў дзяржаўныя ўстановы для іх цяжка: на каліноўцах стаіць адзнака, што яны – актыўныя, небяспечныя для сённяшняй улады. Але яны паспяхова ўладкоўваюцца на прадпрыемствы з іншаземным капіталам, засноўваюць свой бізнес або працуюць у трэцім сектары. Гэта людзі паспяховыя, актыўныя – таму ў іх нармальнае жыццё.

З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія студэнты і наколькі актуальная праграма Каліноўскага?

Мы адчуваем, што закрыццё праграмы – трошкі заўчаснае, што на сёння ёсць патрэба, каб існавалі стыпендыі для тых, хто адлічаны з навучальных установаў. Пасля зімовых акцыяў студэнцкіх пратэстаў на сёння мы маем ужо шэсць студэнтаў, якіх адлічылі падчас летняй сесіі. Гэта сурʼёзная лічба – ім трэба дапамагаць.

Якія глабальныя вынікі праграмы за гэтыя дзесяць гадоў?

Глабальны сэнс? Вельмі сурʼёзнае пытанне. Я б сказала, што каліноўцы – гэта моладзь, якая мае цудоўную еўрапейскую адукацыю. Гэта моладзь, якая жыла пяць і болей гадоў у дэмакратычным свеце, якая разумее, што такое сучасная эканоміка, сучасная культура, што такое дэмакратычныя прынцыпы. Гэтыя людзі – патэнцыял для Беларусі. Калі яны вернуцца або будуць працаваць для нашай краіны – думаю, перамены будуць хуткімі.

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.