Reply to comment
Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый у дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі прапануецца відэакансультацыя на тэму: “Абмежаванне доступу да інфармацыі, як перашкода ў працы журналіста”.
Як прымусіць чыноўніка адказваць на звароты журналістаў альбо рэдакцый СМІ? Як пераадольваць незаконныя абмежаванні фота і відэаздымкі ў публічных месцах? Што могуць зрабіць журналісты, калі іх правы на парушэнне інфармацыі парушаюцца? Як супрацьстаяць гвалту супрацоўнікаў сілавых структураў у дачыненні да журналіста? Чаму важна абскарджванне незаконных дзеянняў уладаў? Якая роля ўпублічнення фактаў парушэння закону ўладнымі структурамі?
На гэтыя і іншыя пытанні падчас відэакансультацыі адказвае карэспандэнт інфармацыйнай агенцыі БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч.