Reply to comment
Каля дзесяці пратаколаў складзена на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, якая прайшла 18 кастрычніка ў будынку Мінскага гарадскога суда, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.
14, 17 і 18 кастрычніка актывісты розных апазіцыйных арганізацый прыходзілі да будынка суда з партрэтамі Пальчыса і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць падтрымку блогеру. Супрацоўнікі міліцыі лічаць акцыю незаконнай, складаючы на яе ўдзельнікаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
У аўторак, паведаміў Севярынец, пратаколы складзеныя ў адносінах да яго самога, Максіма Вінярскага, Юліі Фраловай, Сяргея Стрыбульскага, Алеся Макаева, Сяргея Пальчэўскага, Аляксея Шэіна і інш.
Адвакат Пальчыса, паведаміў Севярынец, сказала, што скандаванне ўдзельнікаў акцыі добра чуваць у зале суда. Таксама, паводле слоў палітыка, яна зазначыла, што «працэс не затрымліваецца, але ў яго вялікі аб`ём матэрыялу», а таму суд на гэтым тыдні наўрад ці завершыцца.
У судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін 19 кастрычніка. Актывісты ў гэты час маюць намер працягнуць акцыю салідарнасці.
Паводле nn.by