Reply to comment

Суд Першамайскага раёна Мінска пакараў актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра фальшаванні на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.

Аляксандр Мендаль быў затрыманы міліцыянтамі 12 кастрычніка падчас распаўсюду ўлётак пра фальсіфаванні на выбарчай акрузе Юрася Губарэвіча. У яго былі знойдзены і канфіскаваныя 1640 асобнікаў.

Пад час суда актывіст Руху "За Свабоду" прызнаў сам факт раздачы ўлётак, але не прызнаў сваю віну. «Я не прызнаю, што мае дзеянні падпадаюць пра закон «Аб СМІ», — падкрэсліў ён.

Ягоны адвакат звярнула ўвагу на тое, што на ўлётках адсутнічалі прыкметы перыядычнасці, акрамя таго, такога СМІ «Абаронім свой выбар» не існуе.

«Так як улётка не з’яўляецца СМІ, прашу спыніць справу за адсутнасцю правапарушэння», — падкрэсліла адвакат.

Аднак суд не прыслухаўся да гэтых аргументаў. Мендаль быў пакараны па артыкулу 22.9 КоАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) штрафам у памеры 40 мінімальных базавых велічыняў.

«Беларускае “правасуддзе” зноў вярнулася да пакарання за раздачу інфармацыйных матэрыялаў. Падобная практыка не ўжывалася з 2000-х. Абсурднасць справы — відавочная», — пракаментаваў вынік суда старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «пасля кароткага перыяду адлігі ў часе парламенцкіх выбараў, улады зноў пачалі „закручваць гайкі“». «Штрафы выпісваюць за ўсё: выхад на вуліцу, збор подпісаў, распаўсюд улётак. Перадусім, ціснуць на новых актывістаў», — дадаў ён.

Абураны прысудам свайму актывісту Юрась Губарэвіч дэманстратыўна сам раздаў некалькі дзясяткаў улётак ў будынку суда і каля яго, «каб прадэманстраваць, што штрафамі яны не забароняць нам даносіць людзям праўду».

Паводле pyx.by

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.