Reply to comment

Прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных арганізацый зладзілі ля будынку Мінгарсуда чарговы яскравы пікет у падтрымку блогера і рэдактара антыімперскага сайта 1863х.com

У акцыі ўдзельнічалі лідары Маладога фронту і БХД, прадстаўнікі Руху “За Свабоду”, руху салідарнасці “Разам”, “Еўрапейскай Беларусі” ды іншыя неабыякавыя людзі.

Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і гучна скандавалі лозунгі падтрымкі: “Жыве Беларусь!”, “Свабоду!”, “Не быць скотам!”, “Верым! Можам! Пераможам!”, “Эдуард! Мы з табой! Не здавайся! Ты — герой!”, “Эдуарду Пальчысу свабоду!”, “Дайце волю і свабоду беларускаму народу!”, “Патрыятызм — не экстрымізм”.

Нягледзячы на тое, што на вуліцы ліў дождж, а на ўдзельнікаў акцыі складаліся адміністрацыйныя пратаколы (агулам за усе дні пікетавання складзена блізу 70 пратаколаў), настрой грамады быў баявы. Прыхільнікі Эдуарда ўпэўненыя, што словы, якія добра чуваць у залі суда, будуць моцнай маральнай падтрымкай Эдуарду Пальчысу, які знаходзіўся ў той момант на лаве падсудных.

Пракурор у заключным слове запрасіў 3 з паловай гады зняволення для Эдуарда Пальчыса. Абвяшчэнне прысуду прызначана на 28 кастрычніка.


Нагадаем, стваральніка сайта 1863х.com, на якім змяшчаліся матэрыялы з негатыўнай ацэнкай вялікаімперскай палітыкі Расіі, Эдуарда Пальчыса вінавацяць у распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт. 343 КК). Пальчыс быў затрыманы ў Расіі, потым перададзены ў Беларусь, і ўжо 9 месяцаў, колькі ішло следства, знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным.

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.