Reply to comment
Freedom House вясной 2016 года правёў даследаванне пра тое, як у беларускім грамадстве успрымаецца праваабарончая дзейнасць і правы чалавека як такія.
У цэлым, негатыўнага стаўлення да праваабаронцаў няма (толькі 11,5%). Тыя хто сутыкаўся з імі, ацэньваюць іх пазітыўна (96,5%).
Праблема ў тым, што людзі слаба разумеюць значэнне і ролю праваабарончых арганізацый у сваім жыцці, нават часта блытаюць праваабаронцаў з праваахоўнікамі, хаця і лічаць, што дзейнасці праваабарончых НДА патрэбная грамадству (96,5%). Падчас даследаванняў выявіўся кур’ёз: падчас апытанняў 4-е месца сярод найбольш вядомых грамадскіх арганізацый заняла фэйкавая (неіснуючая) арганізацыя з прыдуманым гучным імем. (Першыя тры месцы занялі БХК, БАЖ і ПЦ “Вясна”). 62% апытаных практычна ніколі не атрымліваюць інфармацыю пра дзейнасць праваабаронцаў.
У свядомасці людзей дамінуе наратыў парадку, а не правоў чалавека. Прававая пісьменнасць насельніцтва пакідае жадаць лепшага. Людзі, не разумеюць, калі парушаюцца іх правы і часцяком не гатовыя іх адстойваць (45,5%).
Як следства нізкай прававой пісьменнасці і дзяржаўнай прапаганды, у людзей з’яўляюцца вельмі экзатычныя ўяўленні пра правы чалавека: больш за 70% лічаць, што правы чалавека нельга аддзяліць ад іх абавязкаў, чалавека можна пазбавіць правоў па рашэнні суда (больш за 40%), правы ў чалавека з’яўляюцца па дасягненні 16 гадоў (так лічаць 15% рэспандэнтаў).
Людзі лічаць асабліва важнымі накірункамі дзейнасці праваабаронцаў аказанне бясплатнай юрыдычнай падтрымкі, дапамогу, калі не даюць рады праваахоўнікі, абарону ад незаконных дзеянняў дзяржаўных структур.
Найчасцей у Беларусі парушаюцца правы на забастоўкі, свабоду сходаў, на справядлівыя ўмовы працы, на якаснае асяроддзе, на роўнасць усіх перад законам.