Reply to comment

Як паведамляе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", такім чынам яны вырашылі далучыцца да сусветнай кампаніі “Станем за журналістыку”, якая праводзіцца 5 лістапада.

– Напярэдадні мы задумаліся, якім чынам можна візуалізаваць выраз “журналісцкая салідарнасць”. І вырашылі, што ў гэтым нам дапамогуць “газетныя чалавечкі” . Рэалізаваць ідэю было вельмі проста, бо шмат хто ведае такую дзіцячую забаўку – як выразаць з паперы ланцужок фігурак. Але зробленыя з газеты фігуркі набываюць зусім іншы сэнс: моцна трымаючыся за рукі, яны ўвасабляюць і сяброўскую падтрымку, і прафесійную ўзаемадапамогу, і гатоўнасць супрацьстаяць усім, хто хацеў бы разарваць адзінства нашых перакананняў… А потым нашы газетныя чалавечкі “выйшлі” на фотасесію: кожны з нашых калег мог сфатаграфаваць такі ланцужок у любым месцы Віцебска – на вуліцы, у парку, на беразе Дзвіны або ў кавярні, – распавяла Алена Шабуня, адна з аўтараў ідэі акцыі.

Віцебскія БАЖаўцы звярнуліся і да гараджан, каб тыя далучаліся да ўвасаблення журналісцкай салідарнасці і дасылалі свае фотаздымкі газетных чалавечкаў на фоне гарадскіх краявідаў. У выніку атрымалася вялікая фотагалерэя, якую можна паглядзець на старонцы “Віцебск. Нашы ў горадзе” у Facebook.

У яе стварэнні ўзялі ўдзел сябры ГА “БАЖ” і супрацоўнікі газеты “Витебский курьер”, якія 5 лістапада сабраліся на майстар-клас “Ваша старонка ў Facebook: дапамога журналісту і асабістыя рызыкі”. Пасля абмену досведам карыстання сацыяльнымі сеткамі багата размоваў было і пра праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца незалежнаму журналісту ў Беларусі, і пра неабходнасць журналісцкай салідарнасці. Той самай, якую дэманструюць, трымаючыся адно аднаго, газетныя чалавечкі…

Зрэшты, камусьці з гараджанаў пашанцавала ўбачыць газетнага чалавечка і ў натуральную велічыню. З дапамогай калегаў у яго пераўвасобіўся праваабаронца і сябра ГА “БАЖ” Павел Левінаў. Трымаючы плакат са словамі “Станем за журналістыку!”, ён таксама сфатаграфаваўся на фоне гарадскіх краявідаў. У тым ліку і на фоне знакамітага будынка з зафарбаваным графіці - малюнкам клетак і птушак з газеты, якія вырываюцца на волю.

Малюнак зафарбавалі летась, пасля шэрагу гучных судовых справаў над віцебскімі журналістамі, якія сфатаграфаваліся побач з “крамольным” графіці. Удзельнікаў фотасесіі прызналі вінаватымі ў арганізацыі несанкцыянаванай масавай акцыі, і шасцёра журналістаў былі пакараныя штрафамі. Гэта было роўна два гады таму, таксама падчас кампаніі “Станем за журналістыку”.

Віцебская філія ГА “БАЖ” штогод далучаецца да сусветнай кампаніі “Станем за журналістыку!” Кампанія была запачаткавана з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), сябрам якіх з'яўляецца ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".


 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.