Reply to comment

Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і сайтам Gaypress у пяты раз абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека — 10 снежня 2016 года, паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Пераможца конкурсу атрымае адмысловую ўзнагароду, а таксама будзе мець магчымасць наведаць ЛГБТ-арганізацыі ў Стакгольме з мэтай падрыхтоўкі тэматычных публікацыяў на працягу 2017 года.

Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 лістапада 2015 г. па 31 кастрычніка 2016 года. Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас [email protected] не пазней за 30 лістапада 2016 года.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.