Reply to comment

25 лістапада, у сусветны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, міжнародная кампанія «Рэвалюцыя ружаў» заклікае да флешмобу супраць акушэрскага гвалту. 

Акушэрскі гвалт, абразы або непаважлівае стаўленне ў шпіталях падчас родаў з'яўляюцца паўсядзённай рэальнасцю. Акушэрскі гвалт адбываецца значна часцей, чым лічыцца, але многія жанчыны альбо не гавораць пра гэта, не патрабуюць адказнасці і пераменаў, ці проста не прызнаюць – лічаць яго непазбежнай часткай працэсу родаў, паведамляе novychas.by.

Гвалтам, пра які распавядаюць жанчыны ў сваіх гісторыях родаў з'яўляюцца: абраза, ігнараванне, грэбаванне, абмежаванне рухаў у родах, выцісканне дзіцяці (забаронены прыём Крыстэллера), сепарацыі з дзіцём і блізкімі людзьмі, зварот у сексісцкай манеры, адсутнасць прыватнасці падчас медыцынскіх, інтымных працэдур або знаходжання ў аголеным выглядзе, амніотамія (пракол каляплодных абалонак) без згоды, стымуляванне родаў супраць волі, кесарава супраць волі жанчыны, эпізіотамія супраць волі і любыя іншыя выпадкі эмацыйнага і фізічнага гвалту.

Неймаверна і недапушчальна, што ўсё гэта адбываецца ў 21 стагоддзі і з'яўляецца замахам на асноўныя правы чалавека: жанчын і дзяцей, іх свабоды і годнасць, і трансцэндэнтны вопыт родаў чалавека.

СААЗ зрабіла заяву аб папярэджанні і ліквідацыі непаважлівага і жорсткага абыходжання з жанчынамі падчас родаў у медыцынскіх установах: «непавазе і гвалту ў адносінах да жанчын у родах трэба пакласці канец», – прызнае глабальную праблему СААЗ. У заяве адзначаецца неабходнасць укаранення і доўгатэрміновай падтрымкі праграм, накіраваных на паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі маці, з асаблівым акцэнтам на паважлівы зварот, як важнейшы складнік якаснага дагляду.

У гэтым годзе «Рэвалюцыя ружаў» прапанавала праявіць салідарнасць і далучыцца да акцыі беларускім жанчынам, іх партнёрам, акушэрам-гінеколагам, перынатальным спецыялістам, усім неабыякавым да гэтай праблемы.

Дзеля гэтага 25 лістапада прапанавалася на 1 дзень змяніць сваю аватарку ў сацыяльных сетках на выяву ружы – сімвал руху за свабоду ў родах без гвалту і жаночай салідарнасці.

Скапіяваць сімвал ружы, інфармацыю пра акцыю і яе сутнасці, яе сімвалах, і прачытаць падрабязнасці можна на старонцы «Рэвалюцыя руж – Беларусь» у facebook.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.