Reply to comment

З'явіўся адкрыты зварот грамадскасці, адрасаваны міністру ўнутраных справаў з заклікам навесці парадак у шэрагах праваахоўнікаў. Апошнім часам стала вядома пра шэраг злачынстваў супраць асобы, здзейсненых супрацоўнікамі міліцыі.

Пра некаторыя выпадкі мы пісалі раней. Сярод узгаданых у петыцыі: гвалт і прыніжэнні з боку праваахоўнікаў фермера з Маларыты Мікалая Бельчука, які знаходзіцца ў СІЗА, збіццё і здзекі ад супрацоўнікаў АМАПа Змітра Дашкевіча пасля затрымання на акцыі каля наноў усталяванага помніка Леніну, збіццё інспектарам РАУС у Століне 9-гадовага школьніка, збіццё у аўтазаку, прыніжэнні і пагрозы сэксуальнай расправай у адрас двух непаўнагадовых хлопцаў, штурм кватэры лекара-педыятра з Мінска Дзмітрыя Серады, жорсткае збіццё пасля затрымання ў Слуцку Ігара Барбашынскага і, у адказ на ягоную заяву аб збіцці, адпраўка яго ў СІЗА, дзе ён праз некаторы час памёр, збіццё журналіста Паўла Дабравольскага пры выкананні прафесійных абавязкаў ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы, выбіванне прызнання з Аляксандра Дзядкова, які аказаўся невінаватым і быў пасля вызвалены, ды іншыя злачынствы. Асаблівасць усіх гэтых здарэнняў у тым, што вінаватыя сілавікі не панеслі належнага пакарання, болей за тое, часцяком супраць ахвяраў былі распачатыя рэпрэсіі.

Апошні трагічны выпадак – ДТЗ са смяротным зыходам з удзелам п’янага начальніка ДАІ. Некаторы час МУС хаваў інфармацыю пра гэтае здарэнне. Калі далей маўчаць было ўжо немагчыма, ад кіраўніцтва міліцыі былі зробленыя каментарыі. З аднаго боку міністр Ігар Шуневіч прызнаў, што кожны падобны выпадак гэта “удар пад дых” для сістэмы, з другога боку не прагучалі ні прабачэнні перад сваякамі загінуўшай жанчыны, ні абяцанні пакараць вінаватых. Больш таго, міністр даў зразумець, што вінаватыя тыя, хто гэтую інфармацыю ўпублічняюць, бо яны маўляў удзельнічаюць у кампаніі па дыскрэдытацыі праваахоўнай сістэмы і ўлады ў цэлым. Не дзіва, што такія заявы кіраўніка МУС выклікалі салідарнае абурэнне ў грамадзян, якое выплюхнулася пакуль што ў сацыяльныя сеткі.

“Неабгрунтаваная агрэсія, грубасць, распуста, уседазволенасць, беспакаранасць робяць супрацоўнікаў унутраных спраў сацыяльна небяспечнымі для грамадства”, - адзначаецца ў петыцыі, якую за лічаныя дні падпісалі больш за чатыры тысячы чалавек.

Падпісанты заклікаюць міністра неадкладна навесці парадак у органах унутраных спраў, правесці праверку ўсіх супрацоўнікаў на адпаведнасць сваім пасадам, абавязкова праверыць псіхічнае здароўе супрацоўнікаў МУС, правесці праверку на дэтэктары ілжы ўсіх без выключэння супрацоўнікаў РАУСаў, АМАП, ДВП на дачыненне да злачынстваў супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь і прыцягнуць да адказнасці тых, якія маюць дачыненне да гібелі, збіцця, знявагі людзей. Патрабуецца таксама навесці парадак у турмах, спыніць здзекі над арыштаванымі, асуджанымі, звольніць з пасадаў найбольш адыёзных фігураў, стварыць пры МУС Грамадскі Савет і як мага хутчэй правесці рэформу органаў унутраных спраў з шырокім абмеркаваннем у СМІ.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.