Reply to comment

Амаль 5 тон адзення для тых, хто для мае ў гэтым патрэбу, было сабрана ў Мінску дзякуючы жыхарам беларускай сталіцы, якія прынялі ўдзел у акцыі UberGIVING.

«Мінчане падтрымалі сваю рэпутацыю добрых і спагадлівых людзей, гатовых дапамагаць сваім блізкім. Дзякуй вам за ўдзел у акцыі. Упэўненыя — словы ўдзячнасці на адрас невядомых дарыльшчыкаў прагучаць з вуснаў асобаў, якім патрэбна гэта вопратка, не адну сотню разоў. Паверце, тое, што вы зрабілі, для іх значыць вельмі шмат. Мы, у сваю чаргу, рады, што платформа Uber дапамагла кожнаму прыняць удзел у агульнай добрай справе», — пракаментавалі вынікі акцыі ў Uber, паведамляе novychas.by

Усе сабраныя рэчы перададзены дабрачыннаму праекту KaliLaska, які зоймецца іх размеркаваннем.

За 8 гадзін, якія працягвалася акцыя, опцыю UberGIVING заказвалі 4875 разоў. Колькасць заказаў аўтамабіляў нават перавысіла магчымасці арганізатараў, і некаторыя з мінчан так і не змаглі рэалізаваць сваё жаданне паўдзельнічаць у праекце. Тым не менш, яны могуць самастойна перадаць непатрэбнае адзенне фонду KaliLaska або пачакаць правядзення наступнай акцыі.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.