Reply to comment
Пад Мінскам пры падтрымцы Камітэта “Салідарнасць” прайшоў двухдзённы семінар-трэнінг на тэму пераадолення крытычных жыццёвых сітуацый для актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія засталіся без працы.
Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай трэнера-псіхолага добраахвотна праходзілі дыягностыку сімптомаў посттраўматычнага стрэсавага разладу, а таксама атрымалі апісанне яго наступстваў.
Праводзілася класіфікацыя паводле тыповага набору паводзінаў у складанай жыццёвай сітуацыі. З дапамогай тэставання вызначалася ступень уплывы здарэнняў і падзей жыцця на самаадчуванне чалавека. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі псіхалагічныя кансультацыі і рэкамендацыі спецыяліста.
Псіхолаг распавёў пра стратэгіі пераадолення крызісных сітуацый, а таксама звязаных з імі стрэсу і дэпрэсіі.
Беспрацоўе разглядалася як крызіс нявызначанасці і крызіс пагрозы. Адэкватная стратэгія ў дадзеным выпадку – барацьба і пошук, якія даюць шанс на пераадоленне. Ацэньваліся рызыкі “навучанай бездапаможнасці” альбо непрадуктыўнай канфрантацыі падчас пошуку працы. Праводзілася практыкаванне “рамка праблемы-рашэнні”.
Падчас трэнінгу праводзіліся азнаямленне з методыкай аднаўлення ўнутранай сілы падчас крызісу, прапрацоўка індывідуальных выпадкаў.
Удзельнікі атрымалі навыкі праблемна-арыентаванага мыслення, ладзілі мазгавы штурм, накіраваны на пошук рашэння, класіфікавалі, ацэньвалі і размяркоўвалі свае рэсурсы пры пошуку працы.