Reply to comment
Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.
Цуд перад Новым годам патрэбны кожнаму. Асаблiва гэта датычыцца тых, хто ўжо шмат часу выступае за справядлiвасць, роўнасць, праўду і правы чалавека.
Штогод у снежнi сотнi тысяч людзей з розных кропак свету пiшуць лісты людзям, з якiмi нiколi не сустракалiся. Гэтыя лісты — салiдарнасць з ахвярамі яскравых парушэнняў правоў чалавека. Людзi пiшуць прадстаўнiкам улады і просяць прыпынiць цiск на пэўных актывiстаў і актывістак. У межах дадзенай праваабарончай кампанii ў 2016 годзе было напiсана больш за 3,7 мiльёнаў элекронных i звычайных лістоў, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".
Пра каго сёлета будзе весцiся гаворка?
Студэнты Байрам Мамедаў і Гiяс Ібрагiмаў (Азэрбайджан) напiсалі «Са святам рабоў!» на помнiку былому прэзiдэнту Азэрбайджана. Пасля гэтага хлопцаў затрымалi i абвiнавацiлi ў захоўваннi пры сабе наркотыкаў. Iх катавалi i прымусiлi падпiсаць неабходныя для суда дакуманты. Зараз студэнтам пагражае да 12 год пазбаўлення свабоды.
Напiшам прэзідэнту Азербайджана i папросiм вызвалiць графiтыстаў?
Актывiстка з Iрана Зейнаб Джалалiан доўгi час займалася паляпшэннем становiшча курдскай меншасцi, пераважна — жанчын. У 2008 годзе яе затрымалi i абвiнавацiлi ў сувязi з курдскай апазыцыйнай групай. Жанчыну катавалі. Гэта прывяло да таго, што яна амаль згубiла зрок. Зейнаб патрэбная медыцынская дапамога, чаго ўлады не дазваляюць.
Нацiснем на судовую сiстэму Iрана?
Былую адвакатку i рэдактарку газеты Эрэн Кескiн (Турцыя) затрымалi за крытыку ўлады i асабiста прэзiдэнта краiны. Больш за 100 разоў жанчыну судзiлi за яе меркаваннi.
Падтрымаем журналiстку i папросiм Турцыю не садзiць Эрэн за краты?
У 2013 годзе, дзякуючы Эдварду Сноўдэну з ЗША, свет пабачыў дакуманты, якiя распавядаюць пра факты масавага сачэння за насельніцтвам. Гэты чалавек прадэманстраваў, як урад збiрае пра людзей дадзеныя. Цяпер Сноўдэну пагражае вялiкi тэрмін за тое, што ён выступiў у абарону грамадскiх iнтарэсаў.
Папросiм ЗША памiлаваць знакамiтага Эдварда?
З улікам беларускага кантэксту валанцёры ПЦ “Вясна” распавядуць і пра шэраг беларускіх і расейскіх палітвязняў — хто яны і чаму за кратамі?
Супольнае падпісанне лістоў і паштовак адбудзецца 21 снежня а 18:30 на вул. Кастрычніцкай, 27 у офісе 302.