Reply to comment
На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.
Многія прыехалі на ўласных аўто. Транспарт з Мінску арганізаваў Рух салідарнасці «Разам».
Ушанаваць памяць змагара прыехалі лідар Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, мастакі суполкі “Пагоня” Алесь Цыркуноў і Генадзь Драздоў, святар БАПЦ Леанід Акаловіч, бард Зміцер Захарэвіч, легендарны сцяганосец Ніна Багінская, рэжысёр Аляксей Туровіч, актывісты Уладзімір Кацора з Гомелю, Валеры Мінец з Ліды, Таісія Кабанчук з Бабруйску Алена Талстая з Мінска і іншыя грамадскія дзеячы і актывісты. На могілкі прыехалі таксама сваякі загінулага за Украіну бацька Міхаіл, маці Ніна і сястра Наталля. Усяго сабралася блізу 50 чалавек.
Каля помніка Міхалу Жызнеўскаму было сказана шмат цёплых словаў на адрас загінулага. Таксама выступоўцы казалі пра важнасць міжнароднай салідарнасці ў барацьбе за свабоду, дэмакратыю, незалежнасць, правы чалавека. Cвятар адслужыў малебен і прачытаў малітву. Зміцер Захарэвіч выканаў песню, прачытаў верш, а таксама зачытаў пасланне ад сябра прэзідыума Украінскай сусветнай каардынацыйнай рады Валянціны Логвін.
Беларус Міхалі Жызнеўскі быў сябрам самаабароны падчас украінскай рэвалюцыі Годнасці, загінуў у час жорсткіх сутыкненняў дэманстрантаў з праўладнымі спецпадраздзяленнямі на вуліцы Грушэўскай у Кіеве 22 студзеня 2014 года.
26 лістапада 2014 года ў Кіеве ўсталяваны помнік Міхаілу Жызнеўскаму. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў беларуса ордэнам Героя Нябеснай Сотні, а таксама прызначыў пажыццёвую дапамогу бацькам беларуса, які аддаў жыццё за свабодную і еўрапейскую Украіну.
Больш фота тут