Reply to comment
Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.
У Мінску да і пасля правядзення санкцыянаванай акцыі 15 сакавіка супраць дэкрэта №3 было груба затрымана больш за 50 мірных дэманстрантаў, нагадвае ПЦ "Вясна".
На працягу наступнага дня адбыліся суды над усімі затрыманымі, якія адправілі актывістаў і выпадковых людзей за краты на тэрмін ад 3 да 15 сутак.
Цяпер большасць затрыманых 15 сакавіка ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Частка асуджаных на суткі — у ізалятары часовага ўтрымання, які знаходзіцца побач, але яны таксама замацаваныя за ЦІПам.
Цяпер самы час праявіць салідарнасць і адпраўляць адміністрацыйна арыштаваным лісты і паштоўкі.
Для гэта трэба абраць адрасата са спісу і адправіць пасланне па адрасе:
1-й пер. Акрэсціна, 36, г.Мінск, 220089 Прозвішча, імя затрыманай/затрыманага.
Памятаеце, што ўсе адпраўлення вычытвае цэнзура, таму не пішыце нічога лішняга. Уручэнне карэспандэнцыі адбываецца на працягу трох дзён з моманту атрымання ЦІПам.
Спіс затрыманых у Мінску 15 сакавіка, якім можна даслаць паштоўку:
- Аўчарэнка Васіль — 14 сутак арышту
- Аўдзеенка А. — 12 сутак арышту
- Беланогаў Д. — 14 сутак арышту
- Вярыга Лідзія — 12 сутак арышту
- Ворса А. —12 сутак арышту
- Дубовік Алена — 12 сутак арышту
- Дзяткоўскі Яўген — 15 сутак арышту
- Дубіна Марына — 14 сутак арышту
- Курцоў Максім — 12 сутак арышту
- Каптур Алег — 12 сутак арышту
- Каптур Вольга — 12 сутак арышту
- Кузьняцоў Ю. — 12 сутак арышту
- Канаплёў Арсень — 13 сутак арышту
- Ларыёнаў Уладзімер — 12 сутак арышту
- Лобаў Уладыслаў — 15 сутак арышту
- Маркаў Павел (Расея) — 15 сутак арышту
- Маркін Арцём — 12 сутак арышту
- Маркелаў Пётар (блогер) — 12 сутак арышту
- Мітрашэўскі Дзьмітры — 15 сутак арышту
- Міраненка Ільля — 14 сутак арышту
- Малюкова Аксана — 13 сутак арышту
- Мацкойць Сяргей — 15 сутак арышту
- Навакоўскі Андрэй — 12 сутак арышту
- Наўмовіч Ю. — 12 сутак арышту
- Немік Алена — 13 сутак арышту
- Пішчэлін Ю. — 12 сутак арышту
- Пракопчык Лізавета — 13 сутак арышту
- Ранько Анастасія — 12 сутак арышту
- Скурыдзін Аляксандар — 12 сутак арышту
- Сінкавец Аляксандар — 12 сутак арышту
- Серавокая Сьвятлана — 14 сутак арышту
- Салавей Арцём — 14 сутак арышту
-
Яфімовіч Марыя — 12 сутак арышту