Reply to comment

Пасля адбывання адміністрацыйнага арышту за мірныя сацыяльныя-палітычныя пратэсты і адзначэнне Дня Волі сёння вызваляецца 16 чалавек, заўтра – 17, паслязаўтра – 7.

Сёння сканчаюцца тэрміны арыштаў ў 14 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў ЦІП на завулку Акрэсціна ў Мінску. Большасць з іх былі пакараныя за акцыю супраць дэкрэта №3, якія распачалася ў Мінску 15 сакавіка ў 17.30. Такім чынам адбыўшых арышт можна сустрэць сёння ў другой палове дня і выказаць ім словы салідарнасці.

Ніжэй спісы тых, хто вызваляецца днямі (Паслядоўна падаецца прозвішча, дата затрымання, тэрмін арышту) Першы спіс тых, хто вызваляецца сёння:

  • Аляксей А. (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Беланогаў Д. (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Васіль А. (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Дубіна Марына (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Канстанцін Н. (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Кліменка Алекса (Мінск) 25.03.2017, арышт 4 сутак.
  • Міраненка Ільля (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Міхасюк Яўген (Мінск), 24.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Рабкова Марыя (Мінск), 14.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Русакоў Станіслаў (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Салавей Арцём (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Серавокая Сьвятлана (Мінск), 15.03.2017, арышт 14 сутак.
  • Шыманскі Яўген (Мінск), 14.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Юхневіч Павал (Мінск), 24.03.2017, арышт 7 сутак.
  • Верамеенка Сяргей (Горадня), 14.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Кацора Ўладзімер (Гомель), 17.03.2017, арышт 12 сутак.

Заўтра, 30 сакавіка, ў Мінску выходзяць на свабоду 14 чалавек, у рэгіёнах – трое. 

  • Віктар С. (Мінск), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Громаў (Мінск), 25.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Ермалаеў Павал (Мінск), 25.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Івашын Дзяніс (Мінск), 25.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Кавалгін Дзьмітры (Мінск), 25.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Комар Дзьмітры (Мінск), 25.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Лобаў Уладзіслаў (Мінск), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Маркаў Павал (Мінск), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Мацкойць Сяргей (Мінск), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Мітрашэўскі Зьміцер (Мінск), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Рабушка П.А. (Мінск), 25.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Скорабагаты Арцём (Мінск), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Сільчанка Дзьмітры (Мінск), 25.03.2017, арышт 5 сутак.
  • Яўген Дз. (Мінск), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Макараў Андрэй (Гомель), 24.03.2017, арышт 7 сутак.
  • Люнтоў Зьміцер (Магілёў), 15.03.2017, арышт 15 сутак.
  • Папкова Натальля (Берасьце), 23.03.2017, арышт 7 сутак.

Паслязаўтра, 31 сакавіка, вызваляецца яшчэ сем чалавек.

  • Захаранка Юрась (Гомель), 24.03.2017, арышт 8 сутак.
  • Кабанаў Аляксандар (Бяроза), 21.03.2017, арышт 10 сутак.
  • Марач Андрэй (Берасьце), 21.03.2017, арышт 10 сутак.
  • Мінец Валер (Ліда), 21.03.2017, арышт 10 сутак,.
  • Пяшко Мікалай (Гомель), 24.03.2017, арышт 7 сутак.
  • Толчын Андрэй (Гомель), 24.03.2017, арышт 8 сутак.
  • Шанцаў Уладзімер (Магілёў), 14.03.2017, арышт 15 сутак.

Нагадаем, у сакавіку на незадаволеных дэкрэтам №3, а таксама агульнай эканамічнай сітуацыяй ў краіне грамадзян абрынулася велізарная хваля рэпрэсій уладаў. Пацярпелі актывісты, журналісты, анархісты, беларускія патрыёты, а таксама вялікая колькасць простых людзей, не заангажаваных у грамадска-палітычнае жыццё.

Пачынаючы з 3 сакавіка затрымлівалася больш за 900 чалавек (пік затрыманняў прыйшоўся на Дзень Волі, 25 сакавіка). Пакараныя ў судовым парадку 365 чалавек. З іх змешчаныя пад адміністратыўны арышт 228 чалавек, штрафы атрымалі 137 чалавек. Таксама 27 чалавек пераследуюцца ў межах крымінальнай справы, распачатай нібыта ў сувязі з падрыхтоўкай масавых беспарадкаў.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.