Reply to comment

Напярэдадні Вялікадня грамадзянскую супольнасць спаткала цудоўная навіна: з засценкаў КДБ вызваленыя два фігуранты справы патрыётаў актывісты Маладога Фронту Сяргей Пальчэўскі і Зміцер Дашкевіч.

Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі (той самы хлопец, які падчас нядаўніх пратэстаў супраць забудовы Курапатаў прыкаваў сябе кайданкамі да самазвала) былі затрыманыя 22 сакавіка. Яны знаходзіліся ў СІЗА №1. Хлопцы дагэтуль падазраваныя паводле ч.3 арт. 293 КК РБ (падрыхтоўка масавых беспарадкаў). Людзі, якія пільна сочаць за лёсам фігурантаў “справы патрыётаў”, спадзяюцца на хуткае вызваленне Сяргея Стрыбульскага.

Паводле меркавання некаторых экспертаў, калі стала зразумела, што ў “справе патрыётаў” паводле ч.3 арт. 293 КК РБ катастрафічна не стае доказаў, спецслужбы супраць фігурантаў справы высунулі дадатковае абвінавачванне паводле арт. 287 КК РБ (стварэнне незаконных ўзброеных фармаванняў). Да гэтай пары за кратамі знаходзяцца 19 фігурантаў справы.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.