Абвешчаны прысуд Ільле Богдану

Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску быў абвешчаны прысуд намесьніку старшыні Модладзі БНФ” Ільле Богдану. Судзьдзя Жана Брысіна пакарала акывіста 5 суткамі адміністрацыйнага арышту й адпусьціла на волю, патлумачыўшы сваё рашэньне правам на абскарджваньне прысуду.

 

Нагадаем, што 8 кастрычніка адбыўся працяг разгляду справы Ільлі Богдана. Юнак абвінавачваўся ў парушэньні артыкулу 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства" падчас знаходжаньня ў летніку каля вёскі Косава Івацэвіцкага раёну. Летнік ладзіўся моладзьдзю БНФ 17-19 жніўня. Усе ўдзельнікі летніку былі затрыманыя міліцыянтамі. На кожнага быў складзены пратакол.

Першае паседжаньне суду па справе Ілі Богдана адбылося больш за два тыдні таму назад. Тады праз недахоп сьведчаньняў суд быў перанесены.

Па інфармацыі ПЦ Вясна