Адлічаны студэнт-тэоляг

Актывіста Моладзі БНФ Паўла Чудука адлічылі з другога курсу тэалягічнага инстытуту БДУ.
Хлопец паведаміў, што непрыемнасьці ў яго пачаліся пасьля таго як ён зьезьдзіў у Швэцыю ў якасьці назіральніка за выбарамі Эўрапарлямэнту.

Ён вярнуўся ў Менск 9 чэрвеня і яго адразу выклікалі ў дэканат. Там Паўлу паказалі фотаздымкі зь сёлетняга Чарнобыльскага шляху зь ягоным удзелам. На словах яму сказалі, што сумяшчаць сваю палітычную і грамадзкую дзейнасьць з вучобай у тэалягічным інстытуце, рэктарам якога зьяўляецца мітрапаліт Філарэт, немагчыма.

Павал Чудук паведаміў, што пазьней выкладчыкі рэлігіязнаўства і нямецкай мовы не пагадзіліся паставіць яму залік, пасьля чаго яго і адлічылі з БДУ.

Раней у Паўла ніякіх праблемаў пры вывучэньні гэтых прадметаў не было, ён пасьпяхова вучыўся на другім курсе.

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.