Актывіста аднавілі на вучобе пасьля розгаласу ў СМІ

Актывіста Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Пятра Рузава, якога адлічылі з 1 курсу Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднавілі на вучобе.
28 траўня Пятру Рузаву ўручылі пастанову пра адлічэньне з фармулёўкай “за парушэньне ўнутранага распарадку”. Прычынаю стала тое, што кагадзе яго прысудзілі да штрафу за надпіс “Свабоду Аўтуховічу” на будынку гарадзкога мясакамбінату.

А ўжо на наступны дзень, 29 траўня, Пятру Рузаву патэлефанавалі з дэканату й запрасілі на размову. На сустрэчы прысутнічала адміністрацыя ўнівэрсытэта, у тым ліку й рэктар Васіль Качурка, паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту».

Пётр Рузаў: “Рэктар паведаміў, што адклікае заяву пра адлічэньне, але да наступнага затрыманьня. Ужо сёньня мне дазволілі абараніць курсавую працу”.

На думку Пятра Рузава, адной з прычын ягонага аднаўленьня ва ўнівэрсытэце стаўся рэзананс у СМІ:

“Рэктар быў незадаволены тым, што гэты выпадак асьвятлялі СМІ, журналісты тэлефанавалі ў дэканат і г.д. Такая актыўная рэакцыя СМІ мне вельмі дапамагла”.

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.