Актывіста Руху "За Свабоду" палічылі вінаватым у акцыі, якой ня было
Менскі абласны суд пакінуў безь зьменаў рашэньне Клецкага суду пра пакараньне Сяргея Панамарова буйным штрафам.
Са словаўх актывіста Руху "За Свабоду" супрацоўнікі Клецкай пракуратуры ў гутарцы зь імі выказалі шчырае зьдзіўленьне рашэннем абласнога суду і параілі зьвяртацца ў Вярхоўны суд. Юрысты лічуць, што праўда на баку Сяргея Панамарова.
Актывіст зьбіраецца арганізаваць акцыю па збору сродкаў для клецкай судзьдзі Алены Гасьцеевай, якой на яго думку, мабыць, не хапае грошаў. Менавіта яна пакарала актывіста штрафам у 1 мільён 50 тысяч рублёў за нібыта арганінізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Сяргей Панамароў таксама намераны дабівацца праўды ў Вярхоўным судзе.
Як вядома, актывістам рыхтавалася сустрэча жыхароў Клецку са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам, якую, да таго ж, не дазволілі правесьці міліцыянты Клецкага РАУС.
Паводле milinkevich.org
Post new comment