Актывісты АГП атрымліваюць суткі
Нагадаем, што Кірыла Паўлоўскага, Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарова судзяць у судзе Цэнтральнага раёну. Сёньня раніцай іх затрымалі людзі ў цывільным і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.
У выніку Кірыла Паўлоўскі атрымаў 10 сутак, а Віталь Стажараў і Міхаіл Пашкевіч па -- 15. Іх зьвінавацілі ў парушэньні арт. 17-1 КаАП (Нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы). Перад вынясеньнем рашэньня па справе Пашкевіча, судзьдзя Цэнтральнага райсуду Тацяна Паўлючук выдаліла ўсіх, хто прыйшоў падтрымаць затрыманых з залі суду. Рашэньне было вынесенае без рэглямэнтаванага судовай працэдурай перапынку, паведамляе сайт ucpb.org.
Паводле НН