Акцыі на плошчы Бангалор забароненыя
Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні ў парку Дружбы народаў пікетаў у падтрымку Аляксандра Казуліна. Сёньня заяўнік пікетаў намеснік старшыні Менскага гарадскога камітэта БСДП Аляксей Сігаеў атрымаў адказ за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкама М.Ціценкова.
У адказе адзначаецца, што “з 5 па 14 ліпеня на тэрыторыі парку “Дружбы народаў” будуць праводзіцца працы па рамонце паркавага абсталяваньня й ўборцы тэрыторыі. У сувязі з вышэйадзначаным, Менгарвыканкам не дазваляе правядзеньне з 5 па 14 ліпеня пікетаў і мітынгаў у парку “Дружбы народаў”.
З свайго боку Аляксей Сігаеў мае намер прапанаваць кіраўніцтву горада дапамогу моладзі ў добраўпарадкаваньні парку, паведамляе БелаПАН.
Па матэрыялам charter97.org