Алесь Зарэмбюк выкліканы ў РАУС
Алесь Зарэмбюк атрымаў сёньня позву зь мясцовага РАУСа, паводле якой павінен а 16-й гадзіне наведаць пастарунак дзеля таго, каб даць тлумачэньні наконт сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада, якая адбылася 4 лістапада.
2 сьнежня супрацоўнік міліцыі Мастоўскага РАУС капітан Данільчык наведаўся да маці актывіста Руху “За Свабоду” з Мастоў Алеся Зарэмбюка.
Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы 4 лістапада падчас сустрэчы з жыхарамі Мастоў нібыта за правядзеньне несанкцыянаванага сходу. Яго папрасілі напісаць тлумачальны ліст, пасьля чаго адпусьцілі.