Алеся Марачкіна арыштавалі на 5 сутак
Кіраўніка суполкі “Пагоня” затрымалі 24 сакавіка позна ўвечары.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня разглядалі справу мастака Аляксея Марачкіна.
Кіраўніка суполкі “Пагоня” затрымалі 24 сакавіка позьнім вечарам. У ягонай майстэрні зрабілі ператрус. Міліцыянты сканфіскавалі плякаты, сьцягі, расьцяжкі, прысьвечаныя сьвяткаваньню Дня волі 25 сакавіка.
Аляксея Марачкіна да суду адвезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна.
Паводле радыё Свабода